Артыкулы
ГалоўнаяНавіныНа дарогах Мінскай вобласціАператыўная інфармацыя аб ДТЗ па стану на 1 сакавіка 2021г.
Аператыўная інфармацыя аб ДТЗ па стану на 1 сакавіка 2021г.
01.03.2021
З пачатку 2021 года на рэспубліканскіх аўтадарогах Мінскай вобласці адбылося 34 ДТЗ, у якіх 6 чалавек загінула, 33 чалавекі атрымалі раненні. За аналагічны перыяд 2020 года адбылося 39 ДТЗ, у якіх 10 чалавек загінула, 39 чалавек атрымалі раненні.
За перыяд з 22 лютага па 01 сакавіка 2021 года на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах Мінскай вобласці адбылося 3 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі атрымалі раненні.
РУП “Мінскаўтадар-цэнтр” звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху з просьбай выконваць правілы дарожнага руху, а таксама быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі ў месцах вытворчасці дарожных работ.
У матэрыяле прыведзены аператыўныя дадзеныя Дзяжурна-дыспетчарскай службы РУП “Мінскаўтадар-цэнтр” па стане на 6 гадзін раніцы 01.03.2021 г.