РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” мае вялікі вопыт рэалізацыі міжнародных праектаў, што фінансуюцца міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі (МФА). Да ліку МФА, вопыт супрацоўніцтва з якімі мае РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”, адносяцца наступныя арганізацыі:

  • Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (МБРР або Сусветны банк),
  • Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР),
  • Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ).

На базе РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” створана група рэалізацыі праектаў, кваліфікацыя спецыялістаў якой дазваляе рэалізоўваць міжнародныя праекты любога ўзроўню складанасці.

У дадзеным раздзеле Вы можаце азнаёміцца з праектамі, якія рэалізуюцца РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр».