Артыкулы
Аператыўная інфармацыя аб ДТЗ па стану на 11 мая 2026г.
З пачатку 2026 года на рэспубліканскіх аўтадарогах Мінскай вобласці адбылося 69 ДТЗ, у якіх 16 чалавек загінула, 74 чалавекі атрымалі раненні. За аналагічны перыяд 2025 года адбылося 75 ДТЗ, у якіх 11 чалавек загінула, 96 чалавек атрымалі раненні.
За перыяд з 4 па 11 мая 2026 года на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах Мінскай вобласці адбылося 5 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў, 6 чалавек атрымалі раненні. З удзелам пешаходаў ДТЗ не зарэгістравана.
РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху з просьбай выконваць правілы дарожнага руху, а таксама быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі ў месцах вытворчасці дарожных работ.
У матэрыяле прыведзены аператыўныя дадзеныя Дзяжурна-дыспетчарскай службы РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” па стане на 6 гадзін раніцы 11.05.2026 г.