У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Рубрыка “Электронныя звароты” не прызначана для накіравання камерцыйных прапаноў, прапаноў аб супрацоўніцтве і рэкламы.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінны ўтрымліваць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінны ўтрымліваць:
- поўную назву юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў “.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі РУП «Мінскаўтадар–Цэнтр»;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
У дачыненні да праекта “Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі Р-80 Слабада-Паперня км 0-км 14,7” любыя іншыя звароты, скаргі (у тым ліку ананімныя) могуць быць накіраваны для разгляду ў РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” на электронны адрас пошты info@maddor.by або лістом закінуты ў адну з скрынь, размешчаных у Астрашыцка-Гарадоцкім і Азярыцка-Слабадскім сельскіх выканаўчых камітэтах, а таксама каля будаўнічых пляцовак. Названыя звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.