Артыкулы
ХУТКА Ў ШКОЛУ
У рамках штогадовай акцыі «ХУТКА Ў ШКОЛУ» старшыня Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Вярбіцкая А. В. сумесна са старшынёй Мінскай абласной арганізацыі Лісоўскай А. А. і вядучым спецыялістам Мінскай абласной арганізацыі Навічонак В. В. Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Вілейскі раённы Сацыяльна-педагагічны цэнтр», дзе знаходзяцца дзеці, канфіскаваныя з сацыяльна-небяспечных сем’яў.
Дзецям былі падораны школьныя прыналежнасці, канцылярскія тавары, аргтэхніка, прысмакі. У ходзе размовы хлопцы распавялі аб сваім жыцці раней, аб сваім знаходжанні ў цэнтры, падзяліліся сваімі марамі і планамі. Дырэктар Рэут Ірына Барысаўна правяла экскурсію па будынку, які займае цэнтр, і дваровай тэрыторыі.