Артыкулы
Прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес»
19 кастрычніка 2019 г. апарат Мінтранса на чале з міністрам транспарту і камунікацый Аляксеем Аўраменкам і намеснікам міністра Андрэем Івановым прыняў удзел у штогадовай добраахвотнай акцыі «Чысты лес». Падчас працы міністр выказаўся аб удзеле ведамства ў падобных ініцыятывах:
“Добраўпарадкаванне прыдарожных тэрыторый – задача, якую Міністэрства вырашае не толькі ў рамках гэтай акцыі, працэс пастаўлены на паток. Гэта – наш прамы абавязак. І на сённяшні дзень за акуратны і дагледжаны знешні выгляд дарог нясе адказнасць, як, непасрэдна, Мінтранс, так і арганізацыі, якія знаходзяцца пад яго патранажам. Але вельмі выдатна таксама, што кожны можа прыйсці і зрабіць для экалогіі сваёй краіны такую карысную справу”»
Разам з Аляксеем Аўраменка супрацоўнікі Мінтранса і РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» азелянілі тэрыторыю, прылеглую да аўтамабільнай дарогі М-14. Міністр высадзіў уздоўж перыметра дарогі хмызняковыя расліны.
Акцыя “Чысты лес” была ўпершыню праведзена ў 2010 г. за гэты час у ёй прынялі ўдзел дзесяткі тысяч добраахвотнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. На гэты раз акцыя прымеркавана да Года малой радзімы.