Артыкулы
Рух транспарту будзе ажыццяўляцца па часовай схеме
20.04.2022
Паважаныя карыстальнікі аўтамабільных дарог!
РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” інфармуе, што ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ на пуцеправодзе транспартнай развязкі аўтадарогі М-4 Мінск-Магілёў км 15, 974 (Сосны, Стайкі) рух транспарту будзе ажыццяўляцца па часовай схеме аб’езду ўчастка аўтадарогі М-4 Мінск-Магілёў па з’ездах транспартнай развязкі Сосны, Стайкі ў перыяд з 00.00 гадзін 25 красавіка 2022 г. па 12.00 гадзін 29 красавіка 2022 г.
Просім быць уважлівымі і выконваць хуткасны рэжым!
Прыносім прабачэнні ў сувязі з часовымі нязручнасцямі.