Артыкулы
ГалоўнаяНавіныНа дарогах Мінскай вобласціУвазе аўтамабілістаў! Змена схемы арганізацыі дарожнага руху на аўтадарозе М-6 Мінск-Гродна на ўчастку ад г. Ракаў да н. п. Шараі
Увазе аўтамабілістаў! Змена схемы арганізацыі дарожнага руху на аўтадарозе М-6 Мінск-Гродна на ўчастку ад г. Ракаў да н. п. Шараі
02.06.2021
РУП “Мінскаўтадар-цэнтр” інфармуе, што з 04.06.2021 у сувязі з правядзеннем рамонтных работ на аўтамабільнай дарозе М-6/Е28 Мінск-Гродна км 40,0-км 56,0 (на ўчастку ад г. Ракаў да н. п. Шараі), на дадзеным участку будзе зменена схема арганізацыі дарожнага руху і ўведзеныя хуткасныя абмежаванні для руху транспарту.
Больш падрабязную інфармацыю аб схемах руху на перыяд правядзення рамонту ўчастка аўтамабільнай дарогі М-6 можна атрымаць па тэл. 8033 370 77 44, Свірыдовіч Сяргей Мікалаевіч, начальнік групы рэалізацыі праекта «Мадэрнізацыя транзітнага калідора», а таксама звярнуўшыся на электронны адрас m6.minskavtodor@yandex.by.
Прыносім свае выбачэнні за прычыненыя нязручнасці!